Задачи и функции

МЭТА:                                                     

стварэнне ўмоў для дынамічнага развіцця ўстановы, якія забяспечваюць паспяховасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз індывідуалізацыю навучання і выхавання і павышэнне матывацыі педагогаў на дасягненне больш высокіх вынікаў адукацыі ва ўмовах мадэрнізацыі адукацыі

 ЗАДАЧЫ:

  1. Разнастаіць формы і метады работы з вучнямі і выхаванцамі, якія маюць высокую матывацыю да навучання праз арганізацыю на ўсіх ступенях адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд па вучэбным прадметам, конкурсам даследчага характару, цэнтралізаванаму экзамену, цэнтралізаванаму тэсціраванню, выкарыстоўваючы магчымасці ўстановы адукацыі.
  2. Прадаўжаць удасканальваць якасць выкладання вучэбных прадметаў з дапамогай прымянення сучаснай інфармацыйнай адукацыйнай прасторы пры рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу.
  3. Спрыяць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз удасканальванне сістэмы метадычнай работы ўстановы адукацыі, эфектыўнае выкарыстанне адзінай інфармацыйнай прасторы, трансляцыю вопыта педагагічнай дзейнасці праз публікацыі ў газетах і інфармацыйна-метадычных часопісах.
  4. Фарміраваць у вучняў грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя якасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай занятасці, удзел у моладзевых арганізацыях.
  5. Працягнуць работу па ўзаемадзеянні педагогаў і бацькоў па захаванні і ўмацаванні здароўя дзяцей дашкольнага ўзросту праз фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця і асноў бяспечнай жыццядзейнасці.