Дзень роднай мовы

21.02.2022

    Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яно – люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека. Пачаўся дзень роднай мовы з трансляцыі відэавіншавання "Віншаванне да Дня роднай мовы", прайшоў  конкурс чытальнікаў вершаў сярод вучняў пачатковых і старэйшых класаў “Чытаем на роднай мове”, быў аформлены стэнды “СЛОВА БЕЛАРУСКАЕ ЛЮБІМАЕ МАЁ”, дзе вучні і настаўнікі на рамонках пісалі свае самыя любімыя словы на беларускай мове. У бібліятэцы была арганізавана выстава “Далучайся да роднага слова”, на якой былі прадстаўлены цікавыя кнігі на роднай мове.