Дзень роднай мовы

21.02.2023

Гучная, сакавітая, упэўненая… Менавіта такая наша родная беларуская мова.

Сёння, 21 лютага, ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У ДУА “Пруская сярэдняя школа Старадарожскага раёна” сапраўднае свята – Дзень роднай мовы. Дзень быў вельмі насычаны і цікавы. Кожны перапынак быў напоўнены песнямі на беларускай мове, вучні стараліся размаўляць на роднай мове, бібліятэкар арганізаваў выставу “Слова наша роднае”, на першым паверсе вучні і настаўнікі дзяліліся любімымі беларускімі словамі, а скончыўся дзень літаратурна-музычнай кампазіцыяй.