Тыдзень роднай мовы

16.09.2022

План правядзення Тыдня беларускай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!" у ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс Прускі дзіцячы сад - сярэдняя школа"

 

Напярэдадні Тыдня роднай мовы бібліятэкар Ірына Мікалаеўна Малец арганізавала кніжную выставу па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

 

У кабінеце беларускай мовы і літаратуры Святлана Сяргееўна Усік аформіла выставу вучэбнай літаратуры па беларускай мове "Сэрцам роднага слова краніся".

19.09.2022

Тыдзень пачаўся з акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". Вучні з вялікай зацікаўленнасцю размаўлялі на роднай мове.

Адбылася і прэзентацыя віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове", якія вучні рабілі сваімі рукамі.

 

Марафон "Мова родная - мова модная". Вучні выконвалі любімыя песні на роднай мове.

 

Вучні 10 и 11 класаў прымалі ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў "Мае любімае слова па-беларуску"

 

20.09.2022

У кабінете беларускай мовы і літаратуры прайшоў гастранамічны фэст "Беларуская кухня", навучэнцы расказалі і паказалі беларускія стравы якія гатуюць дома бацькі.

 

З дапамогай прадстаўніка СДК Марыі Мікалаеўны Гасанавай вучні прадэманстравалі адзенне ў традыцыйным стылі "Будзь ў трэндзе".

 

21.09.2022

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Святлана Сяргееўна Усік правяла конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю". Кожная работа унікальная і кранае да глыбіні душы.

22.09.2022

Вучні школы прынялі ўдзел у акцыі "Чытаем вершы пра родную мову".

Святлана Сяргееўна арганізавала для навучэнцаў віктарыну "Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем". Вучні былі перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, прадаўжалі пасловіцы.

 

23.09.2022

Вучні ўстановы адкацыі далі старт творчай акцыі "Чытаем Максіма Танка разам".