Дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ў ДУА “Пруская сярэдняя школа Старадарожскага раёна” прайшоў дзень роднай мовы. На працягу дня гучалі песні на роднай мове, вучні пачатковых класаў працавалі перакладчыкамі, у бібліятэцы была арганізавана выстава “Сэрцам роднага слова краніся”, вучні 4 і 5 класаў прынялі ўдзел у апытванні “Любімае слова па-беларуску”. У завяршэнні дня ўсе вучні прынялі ўдзел у літаратурнай кампазіцыі “Не пакідайце ж мовы роднай”.